table of contents
MKVTOOLNIX-GUI(1) | Карыстальніцкія каманды | MKVTOOLNIX-GUI(1) |
NAME¶
mkvtoolnix-gui - графічная абалонка mkvmerge(1) з рэдактарам раздзелаў і загалоўкаў
Кароткі змест¶
mkvtoolnix-gui [[імя-файла-налад.mtxcfg] | [зыходны-файл.ext] | [--info [файл-matroska.mkv]] | [--edit-chapters [файл-раздзелаў.ext]] | [--edit-headers [файл-matroska.mkv]]]
Апісанне¶
mkvtoolnix-gui(1) — гэта графічная абалонка на аснове Qt(TM) для mkvmerge(1). Ён таксама рэалізуе функцыі mkvinfo(1) і mkvpropedit(1) і будзе развівацца, каб ахапіць таксама mkvextract(1). Усе налады (напрыклад, зыходныя файлы, параметры, трэкі ды г. д.) могуць быць захаваныя і адноўленыя.
Пералічэнне імяў файлаў канфігурацыі з пашырэннем .mtxcfg прымушае графічную абалонку загружаць гэтыя файлы канфігурацыі ў адпаведны інструмент. Любое іншае імя файла дадаецца ў якасці ўваходнага файла для зліцця, адкрываецца ў інструменце звестак, рэдактары раздзелаў або ў рэдактары загалоўкаў у залежнасці ад бягучага рэжыма. Бягучы рэжым можна змяніць праз --merge, --info, --edit-chapters або --edit-headers. Стандартны рэжым — даданне файлаў для зліцця.
Звярніце ўвагу, што калі экзэмпляр пнраграмы ўжо запушчаны, пры паўторным запуску праграмы, усе імі файлаў, зададзеныя ў камандным радку, апрацоўваюцца першапачаткова запушчаным экзэмплярам.
--merge
--info
Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны інструмент звестак замест інструмента зліцця.
--edit-chapters
Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны рэдактар раздзелаў замест інструммента зліцця.
--edit-headers
Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны рэдактар загалоўкаў замест інструмента зліцця.
-h, --help
-V, --version
Глядзіце таксама¶
Хатняя старонка¶
Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix[1].
AUTHOR¶
Морыц Бункус <moritz@bunkus.org>
NOTES¶
- 1.
- хатняй старонцы MKVToolNix
2024-10-19 | MKVToolNix 88.0 |